Экіпаж ДАІ трапіў у сур’ёзнае дарожна-транспартнае здарэнне падчас пагоні за парушальнікам, паведаміў прэс-сакратар ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Ластоўскі.

Сёння каля 4.30 у Кастрычніцкім раёне Мінска кіроўца Volkswagen Polo не спыніўся на патрабаванне інспектараў ДАІ і кінуўся наўцёкі.
Пачалася пагоня. Неўзабаве да яе далучыўся экіпаж ДАІ Маскоўскага раёна.
У нейкі момант, праязджаючы па вуліцы Чыгуначнай, інспектар у «Ладзе Прыёра» не справіўся з кіраваннем, і аўтамабіль ўрэзаўся асвятляльную мачту. Кіроўца і яшчэ адзін інспектар у салоне аўтамабіля атрымалі сур’ёзныя траўмы.
З пашкоджанага аўтамабіля іх выцягнулі ратавальнікі пры дапамозе гідраўлічнага інструмента, пасля чаго інспектараў тэрмінова даставілі ў бальніцу хуткай дапамогі.
Парушальніка затрымалі на праспекце Любімава. Ён быў п’яны — у яго крыві медыцынскі агляд выявіў 1,77 праміле.
«Больш за тое, у затрыманага не было правоў кіроўцы, а раней ён быў судзімы і адбываў пакаранне за забойства», — распавёў Аляксандр Ластоўскі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?