Актывісткі аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (БХД) Галіна Каржанеўская і Іна Лойка 22 жніўня аштрафаваны судом Савецкага раёна Мінска на тры базавыя велічыні.

Як паведаміў адказны сакратар аргкамітэта БХД Дзяніс Садоўскі, суд прызнаў іх вінаватымі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным пікеце па зборы подпісаў у падтрымку палітзняволеных.

Садоўскі зазначыў, што 8 жніўня ў дачыненні да Каржанеўскай і Лойкі былі складзены пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Прычынай для гэтага стала тое, што афіцыйна пікеты праводзіліся для збору подпісаў за прэтэндэнтку ў кандыдаты ў дэпутаты Марыну Хоміч, а рэальна на гэтых пікетах збіралі подпісы ў абарону палітзняволеных.

«Відавочна, што збор подпісаў за вызваленне палітзняволеных раздражняе ўлады не менш за кампанію байкоту выбараў. Са складзеных пратаколаў было бачна, што ўлады баяцца інфармавання людзей пра палітзняволеных, яны бачылі, як людзі актыўна ставяць у іх падтрымку свае подпісы, праяўляюць сваю салідарнасць», — сказаў Садоўскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?