Сярэдні заробак у Мінскай вобласці да канца 2012 года складзе $500 у эквіваленце. Аб гэтым заявіў сёння на традыцыйнай сустрэчы з Саветам старэйшын старшыня Мінаблвыканкама Барыс Батура.

«Патэнцыял Мінскай вобласці дазваляе сцвярджаць, што патрабаванне кіраўніка дзяржавы аб дасягненні да канца года сярэдняга заробку $500 будзе выканана, хоць для некаторых раёнаў гэта будзе складана, — адзначыў Барыс Батура. — У той жа час у вобласці ёсць прадпрыемствы, дзе работнікі атрымліваюць і па $1 тыс. Новы ўзровень зарплаты будзе забяспечаны канкурэнтаздольнай і запатрабаванай прадукцыяй прадпрыемстваў рэгіёну».

Паводле яго слоў, сярэдні заробак у вобласці за першае паўгоддзе гэтага года склаў 3 млн. 292 тыс. рублёў, у ліпені — 3 млн. 720 тыс. рублёў. Самы нізкі паказчык — у Капыльскім раёне, самы высокі — у Салігорскім, Мінскім раёнах і Жодзіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?