Лідар Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, а таксама яго намеснікі Рыгор Кастусёў і Аляксандр Стральцоў 22 жніўня зарэгістраваныя кандыдатамі ў дэпутаты палаты прадстаўнікоў.

Янукевіч балатуецца па мінскай Аўтазаводскай выбарчай акрузе № 92, Кастусёў - па Шклоўскай № 90, Стральцоў - па Гарадзенскай сельскай № 52.

Як паведамілі ў прэс-службе Партыі БНФ, кандыдатамі ў дэпутаты ўжо зарэгістраваны 23 партыйныя прэтэндэнты, яшчэ двум адмоўлена ў рэгістрацыі.

Неабходна адзначыць, што

на 15 верасня запланаваны з'езд Партыі БНФ, на якім можа быць прынята рашэнне аб зняцці з выбараў партыйных кандыдатаў. У прыватнасці, партыя ставіць умовай свайго ўдзелу ў выбарах да канца кампаніі ўключэнне яе прадстаўнікоў у выбарчыя камісіі і вызваленне палітвязняў.

Рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты праходзіць да 23 жніўня ўключна. Парламенцкія выбары адбудуцца 23 верасня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?