Аршанскі гарадскі аддзел Следчага камітэта РБ завёў крымінальную справу ў дачыненні да журналіста Мікалая Петрушэнкі за «знявагу прадстаўніка ўлады».
Падставай стаў артыкул
Паводле пастановы за подпісам старшага следчага С. Шчарбянка, аўтар артыкулу «ўказвае», што намеснік старшыні аршанскага гарвыканкама падазраецца ў спрыянні дзейнасці педафіла.Тым самым Петрушэнка «публічная зняважыў» гарадскога чыноўніка «як прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў», — гаворцца ў пастанове.
Сабраныя матэрыялы ўтрымліваюць дастатковыя дадзеныя, што ўказваюць на прыкметы злачынства паводле арт. 369, — мяркуе следчы.У звязку з гэтым ён пастанаўляе распачаць справу ў дачыненні да Петрушэнкі і прыняць яе да вытворчасці.