Аб гэтым паведаміў лідар партыі Анатоль Лябедзька 23 жніўня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Паводле яго слоў, усе адмовы былі звязаныя з памылкамі ў запаўненні дэкларацый.
«Улады, дзе толькі маглі, стараліся знайсці нават самую нязначную зачэпку ў дэкларацыі, каб адмовіць у рэгістрацыі кандыдатамі нашых прадстаўнікоў», — сказаў Лябедзька.

Палітык паведаміў, што каля паловы адмоў у рэгістрацыі кандыдатамі ў дэпутаты будуць абскарджаныя. «Не выключаю, што некаторых нашых прадстаўнікоў удасца вярнуць у выбарчую кампанію», — сказаў ён.

Лябедзька адзначыў, што некаторыя адмовы ў рэгістрацыі былі «дастаткова адчувальнымі».
Так, не былі зарэгістраваныя кандыдатамі ў дэпутаты былы міністр абароны Беларусі Павел Казлоўскі, маці палітзняволенага Людміла Мірзаянава. «Але касцяк застаўся: гэта былы кіраўнік Нацбанка Станіслаў Багданкевіч, былы міністр працы Аляксандр Сасноў, кінарэжысёр Юрый Хашчавацкі і іншыя», — лічыць палітык.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?