Гомельскі палітык Уладзімір Кацора здымае сваю кандыдатуру. Каардынатар кампаніі «За справядлівыя выбары» падаў адпаведную заяву ў акруговую камісію на наступны дзень пасля рэгістрацыі ў якасці кандыдата ў дэпутаты па прамысловай акрузе Савецкага раёна Гомеля.

Уладзімір Кацора кажа, што адмаўляецца балатавацца пры наяўнасці палітзняволеных у краіне і адсутнасці прадстаўнікоў апазіцыі ва ўчастковых камісіях.

«Калі я падаваў заяву на рэгістрацыю, то напісаў, што даю згоду балатавацца толькі ў тым выпадку, калі будуць выкананыя наступныя ўмовы. Гэта тое, што ў краіне на гэты момант не будзе палітзняволеных, а таксама ў склад ўчастковых камісіяў уключаць сябраў АГП (а гэта 30 чалавек), якіх вылучыла партыя па той акрузе, дзе я балатаваўся. Але сябры акруговай камісіі мае патрабаванні не ўлічылі»,

— заявіў ён.

У Гомелі, у адрозненні ад Мінска, у якасці кандыдатаў у дэпутаты зарэгістравалі ўсіх прадстаўнікоў апазіцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?