.Для забеспячэння выканання функцый прадстаўніка Беларусі ў Савеце Еўразійскай эканамічнай камісіі старшыні праўлення ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь» Сяргею Румасу дадзены паўнамоцтвы намесніка прэм’ер-міністра па пытаннях знешнеэканамічнай дзейнасці ў межах ЕўрАзЭС, Мытнага саюза, АЭП, у тым ліку прадстаўніка Беларусі ў Савеце Еўразійскай эканамічнай камісіі, да прызначэння ва ўстаноўленым парадку намесніка прэм’ер-міністра, які курыруе адпаведныя пытанні. Указ аб гэтым Аляксандр Лукашэнка падпісаў 23 жніўня, паведаміла прэс-служба беларускага кіраўніка.

Румас быў вызвалены ад пасады віцэ-прэм’ера і прызначаны старшынёй праўлення «Банка развіцця Рэспублікі Беларусь» 31 ліпеня гэтага года. Паралельна ён узначальвае Беларускую федэрацыю футбола.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?