Сяргей Касціцын з дзяўчынай былі ў Іспаніі
Сяргей Касціцын (злева) адпачываў у Іспаніі.
Сяргей Касціцын з жонкай.
Мезіны пабывалі і ў Эміратах, і ў Францыі.
Жонка Андрэя Мезіна Анжэла.
Андрэй Мезін з дачкой.
Ігар Брыкун адпачываў на Цэйлоне.
Ігар Брыкун адпачываў на Цэйлоне.
Сяргей Касціцын, беларускі нападаючы «Нэшвіла», сёлета адпачываў у курортным мястэчку бліз Барселоны. Хакеіста суправаджала шыкоўная бландзінка — дзяўчына Алена.
Дарэчы, гэта сястра металіста Алеся Таболіча, лідара гурту Znich.
Цікава, што зорка НХЛ наведаў Іспанію ўпершыню. «Больш за ўсё спадабалася Барселона. А так — адпачынак як адпачынак, ляжыш на пляжы, і ўсё», — кажа Сяргей.
Варатар «Нёмана» Ігар Брыкун з жонкай Веранікай на тыдзень з'ездзіў у Шры-Ланку. Дачушку Бажэну (якой усяго 11 месяцаў), натуральна, у падарожжа не ўзялі. Яе глядзела цешча хакеіста.
«Спадабалася дзікая прырода, акіян. Прывезлі адтуль чай і магніцікі», — кажа Ігар.
Рэшту адпачынку хакеіст правёў у Наваполацку, у бацькоў на дачы. Гуляў у футбол і… сумаваў па хакеі.
«У Наваполацку шмат збіраецца хакеістаў, пару разоў на тыдзень гуляем у міні-футбол. Але праз два тыдні адпачынку хочацца патрэніравацца, выйсці на лёд», — кажа спартовец.
Па-ранейшаму папулярным месцам адпачынку беларускіх спартсменаў застаюцца Аб’яднаныя Арабскія Эміраты.Сёлета там адпачылі хакеісты «Гомеля» Аляксандр Жыдкіх і Міхаіл Стэфановіч. «Уразіла вежа Бурдж-Халіфа, самы вялікі будынак у свеце», — кажа Аляксандр.
А былы галкіпер мінскага «Дынама» Андрэй Мезін, хоць і застаўся без працы — з ім клуб нядаўна парваў адносіны, — а пабываў у некалькіх краінах. Тыдзень у Эміратах. Затым — Францыя, дзе наведаў гульню «Формулы-1». У Кіеве падчас «Еўра» хадзіў на футбол. Пасля яшчэ два тыдні з жонкай Анжалікай і дачкой Палінай (ёй тры гады) адпачывалі ў Турцыі.