Пра гэта заявіў старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу — кіраўнік дзяржаўнай камісіі па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступных іспытаў ва ўстановах вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў 2012 годзе Анатоль Рубінаў 24 жніўня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Паводле яго слоў, прапановы аб змене правіл прыёму ў ВНУ былі падрыхтаваны яшчэ летась, але з іх увядзеннем вырашылі пачакаць. Цяперашняя ўступная кампанія чарговым разам паказала неабходнасць зменаў, адзначыў Рубінаў.

У шэрагу выпадкаў ільготнікі "неапраўдана забіралі месцы ў мацнейшых і лепш падрыхтаваных абітурыентаў", сказаў ён. Напрыклад, у БДУ на спецыяльнасці "Сацыяльныя камунікацыі" пры прахадным бале 364 на бюджэт паступілі дзеці-сіроты з баламі 156 і 208. У Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце пры паступленні на спецыяльнасць "Мытная справа" абітурыент, які набраў 318 балаў, быў выцеснены льготнікам, які мае 170 балаў.

"Узровень падрыхтоўкі абітурыентаў з сельскай мясцовасці паступова набліжаецца да ўзроўню, які дэманструюць гараджане, — адзначыў кіраўнік дзяржкамісіі. — У БДУ, напрыклад, на 67% спецыяльнасцяў, па якіх праводзілася залічэнне, выпускнікі сельскіх школ былі мацнейшыя за гарадскіх аднагодкаў. Таму неапраўданае правядзенне паасобнага конкурсу паміж сельскімі і гарадскімі выпускнікамі".

"Ільготы не павінны быць вырашальным аргументам пры залічэнні. Трэба залічваць на аснове роўнага, аднолькавага конкурсу, на аснове ведаў. Тым, хто мае патрэбу, трэба даваць сацыяльныя льготы: адмена платы за правядзенне тэставання, вызваленне ад платы за навучанне, даванне інтэрната, ільготных крэдытаў і гэтак далей", — сказаў Рубінаў.

На яго думку, трэба і далей павышаць патрабаванні да якасці ведаў абітурыентаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?