Дзевяць зняволеных, раней асуджаных да смерці, былі пакараныя ў Гамбіі ў ноч з чацвярга на пятніцу. Факт пакарання пацвердзілі надзейныя крыніцы, паведаміла Amnesty International. «Такая ж доля пагражае ў бліжэйшы час яшчэ шэрагу людзей», — гаворыцца ў заяве праваабарончай арганізацыі. Па дадзеных Amnesty International,

сярод пакараных былі адна жанчына і трое асуджаных за «дзяржаўную здраду».
Выступаючы ў мінулую нядзелю па нацыянальным тэлебачанні ў сувязі з мусульманскім святам Ід аль-Фітр, прэзідэнт Гамбіі Яя Джамэ заявіў, што «ўсе раней вынесеныя смяротныя прысуды будуць прыведзеныя ў выкананне да сярэдзіны наступнага месяца».
У гамбійскіх турмах знаходзілася 47 смяротнікаў.
Па дадзеных агенцтва Франс прэс, якое спасылаецца на крыніцу ў сілавых структурах Гамбіі, усіх іх сканцэнтравалі ў адным месцы.

Апошняе пакаранне смерцю ў Гамбіі адбылася ў 1985 годзе. Смяротнае пакаранне ў краіне была адменена пры ранейшым прэзідэнце Дауду Джавару і фармальна адноўлена ў 1995 годзе пасля прыходу да ўлады Яя Джамэ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?