Паводле вынікаў рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў з заявай выступіў старшыня
«Паўгода ў інтэрнэце і сродках масавай інфармацыі ішла дыскусія на прадмет байкатавання ці ўдзелу ў выбарах, прапаноўваліся разнастайныя варыянты — а мы маўчалі і чакалі, — адзначае Гайдукевіч. — Некаторыя заяўлялі, што зарэгіструюцца, а потым знімуцца за 5 дзён да выбараў, некаторыя рэкламавалі, як яны шалёна і бурна будуць праводзіць байкот.
У выніку — нуль! Байкоту няма, кандыдатаў у дэпутаты зарэгістравалі нікчэмную купку.А зараз надышоў час абвясціць, што цяпер будзе рабіць
Паводле афіцыйных звестак, ЛДП удалося зарэгістраваць больш як 70 кандыдатаў у дэпутаты. «Кожнаму зарэгістраванаму кандыдату для вырабу агітацыйных друкаваных матэрыялаў выдзяляецца 50 базавых велічынь, што складае 5.000.000 беларускіх рублёў. Няцяжка падлічыць, якую колькасць улётак зможа вырабіць
Для кожнага кандыдата ў дэпутаты ад ЛДП партыя падрыхтавала «адзіную адозву, адзіную ўлётку», у якой змешчаны зварот лідара партыі і кандыдата ў дэпутаты да выбаршчыкаў.«Увесь гэты велізарны аб’ём агітацыйнага матэрыялу будзе распаўсюджаны па ўсёй краіне, каб нас пачулі ў кожным доме, у кожнай кватэры, у кожным кутку роднай Беларусі, з мэтай данесці да кожнага выбаршчыка нашу пазіцыю, наяўнае становішча ў краіне. Менавіта так трэба рабіць усім тым, хто не ведаў і не разумеў, што і як трэба рабіць», — заявіў Гайдукевіч.
Паводле яго меркавання, гэта беспрэцэдэнтны выпадак у гісторыі выбараў, магчымасць вырабу велізарнай колькасці ўлётак, «нават калі ўзяць тры прэзідэнцкія кампаніі».
«