Паводле падлікаў намесніцы старшыні Маладога Фронту і нявесты Дашкевіча Насты Палажанкі палітвязень Зміцер Дашкевіч 24 жніўня мусіў выйсці з карцара, куды ён трапіў 11 дзён таму за непадпарадкаванне. Гэта значыць, што толькі сёння ён атрымае лісты і карэспандэнцыю, якія прыходзілі ўвесь гэты час.

У аўторак а 10-й раніцы ў яго будзе суд. Суд будзе закрыты, як яны кажуць, выязны — гэта калі суддзя выязджае на тэрыторыю калоніі. Вядома, што па справе ідзе каля 40 сведак. Гэта і міліцыянты, і зняволеныя.
"Не ведаю, ці ёсць хоць адзін сведка з боку Змітра, -- кажа Палажанка. -- Хутчэй за ўсё няма, бо ён жа адмовіўся ад абароны, бо лічыць гэты працэс цалкам незаконным і штучным. І вядома, што ўжо ў начны час пасля суда яго чакае этап у Віцебск. Мы з адвакатам прыедзем да калёніі, каб даведацца пра вынік і падтрымаць Зьмітра, але невядома, ці што даведаемся».
Старшыня Маладога Фронту Зміцер Дашкевіч асуджаны паводле абвінавачання ў хуліганстве на 2 гады зняволення.
Нібыта ахвяры хуліганства тады так і не паказаліся ў судзе, але адвакат раскапаў пра іх, што ў свае 30 гадоў яны нідзе не працавалі.
У Глыбоцкай калоніі на палітвязня завялі новую справу паводле артыкулу аб непадпарадкаванні, яму пагражае падаўжэнне тэрміну яшчэ на год. У савецкі час так падаўжалі тэрмін зняволення палітвязняў, калі яны не адракаліся сваіх поглядаў.

У чацвер на тыдзень арышту асудзілі Міколу Дземідзенку, аднаго з лідараў Маладога Фронту -- мусіць, каб сарваць акцыю салідарнасці з Дашкевічам каля муроў Глыбоцкай турмы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?