У Светлагорску на спецыяльных стэндах
Расклеіць птушцы плакаты дапамаглі актывісты ініцыятывы «Бацька». Пра сябе папугай паведамляе, што яго ўзрост — сярэдні, а адукацыя — дамашняя. На сваю карысць як верагоднага дэпутата незарэгістраваны кандыдат паведамляе: «я не ўмею маніць і красці, не замешаны ў карупцыі», «заўсёды кажу праўду, і любога магу паслаць», «ем і п’ю мала — вялікая эканомія сродкаў, мне не патрэбны асабісты транспарт», «халасты, таму ўвесь час гатовы аддаць працы», «паколькі парламент нічога не вырашае, я наогул лепшая кандыдатура».