Новы лідэр «Тузіна гітоў», магілёўскі гурт «Глюкі», узьнік у 1998, але толькі сёлета запісаў дэбютны альбом — «Humanoid». «Глюкі» маюць шалёныя ратацыі на тамтэйшай FM-станцыі «Наша радыё», і ў іх ёсьць шанцы паехаць на расейскае «Нашествие».

Дыск «Нumanoid» цалкам складаецца зь песьняў на беларускай мове. Прэзэнтацыя адбудзецца 9 сьнежня.

Гурт вылучаецца сваім стылем — каліфарнійскі панк, — рэдкім у Беларусі. Экспэрт «ТГ» Сяргей Дубавец лічыць, што «Глюкі» зь песьняй «Ападкі» справядліва займаюць першае месца: «Бо гэта гіт, гатовы прадукт, загорнуты».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?