У пятніцу ён выйшаў на экраны больш чым тысячы кінатэатраў і зарабіў $ 2,2 млн. Паводле прагнозаў аналітыкаў, усяго за выходныя ён збярэ больш за $ 8 млн і ўвойдзе ў пяцёрку самых папулярных фільмаў тыдня.

Кінастужка «Амерыка Абамы: 2016» створана на аснове бэстсэлера кансерватыўнага калумніста Дынэша Д’Саузы «Карані гневу Абамы». У трэйлеры фільма Д’Сауза распавядае аб сваім імкненні раскрыць разуменне Абамам светабудовы праз лёс яго кенійскага бацькі.

Дэмакраты заявілі, што кінастужка заклікана дыскрэдытаваць Абаму ў вачах выбаршчыкаў перад прэзідэнцкімі выбарамі, і абвінавацілі яе стваральнікаў у тэндэнцыйнасці. Як можа кенійскі бацька паўплываць на Абаму наймацней, калі яго выгадавала белая маці і яе тата, ветэран Другой сусветнай, кажуць лібералы.

У мінулым на экраны ЗША выходзіў фільм «Фарэнгейт 9/11» Майкла Мура, крытычны да Джорджа Буша. Ён таксама заваяваў рэкордную аўдыторыю.

У Беларусі немагчымы не тое што паказ у кінатэатры фільма, крытычнага пра Лукашэнку, але і найменшая крытыка кіраўніка дзяржавы ў публічнай сферы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?