Пахавана Таццяна Сапач на радзіме, у Маркаве Маладзечанскага раёна. 26 жніўня спаўняецца 50 гадоў з дня яе нараджэння.

Верш «Дом» на словы Таццяны Сапач стаў песняй.

На высокiм пагорку — высокi дом.
Я ў тым доме жыву не зусiм адна,
I таму ў гэтым доме не чутна песень,
I таму ў гэтым доме не сняцца сны.

Прыпеў:

А ты па беразе крочыш, чужынец бяздомны;
Мне нi мова твая, нi iмя не вядомы,
Толькi я патрапляю табе у след,
Толькi я табе веру, i мне даволi.

На высокiм пагорку высокi дом.
У тым доме нiколi не будзе мяне,
Але там застанецца жыць мая песня
I таму ў гэтым доме нiхто не засне!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?