Колькасць загінуўшых у выніку выбуху на нафтаперапрацоўчым заводзе ў Венесуэле дасягнула 39 чалавек.

Сярод іх, як паведамляе агенцтва Франс Прэс, 18 вайскоўцаў, якія ахоўвалі завод, 15 грамадзянскіх асоб. Яшчэ шасцярых апазнаць пакуль не ўдалося.

Выбух адбыўся ранняй раніцай у суботу на тэрыторыі завода, размешчанага на паўвостраве Парагуана каля партовага горада Амуай на поўначы краіны.

Прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес абвясціў трохдзённую жалобу па ўсёй краіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?