У першым паўгоддзі 2012 года наяўныя рэсурсы дамашніх гаспадарак у Беларусі склалі 4 млн. 214,6 тыс. рублёў у месяц, паведаміла прэс-служба Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Наяўныя рэсурсы — гэта грашовыя сродкі дамашніх гаспадарак плюс кошт спажытых прадуктаў харчавання, якія паступілі з асабістай падсобнай гаспадаркі (за вылічэннем матэрыяльных расходаў на іх вытворчасць). Сюды ж уваходзіць кошт дадзеных у натуральным выражэнні льгот і датацый.

У студзені—чэрвені 2012 года наяўныя рэсурсы ў разліку на аднаго члена дамашняй гаспадаркі склалі 1 млн. 749,4 тыс. рублёў у месяц. У гарадах і пасёлках гарадскога тыпу сярэднедушавыя наяўныя рэсурсы на 16,9% перавысілі ўзровень сярэднедушавых наяўных рэсурсаў сельскіх жыхароў і склалі адпаведна 1 млн. 817,8 тыс. і 1 млн. 555,6 тыс. рублёў.

Доля дамашніх гаспадарак з узроўнем сярэднедушавых наяўных рэсурсаў ніжэйшым за бюджэт пражытачнага мінімуму (малазабяспечаных дамашніх гаспадарак) склала 5,3%, у гарадах і пасёлках гарадскога тыпу — 4,3%, у сельскіх населеных пунктах — 7,7%.

У структуры малазабяспечаных дамашніх гаспадарак асноўную частку (64,9%) складаюць дамашнія гаспадаркі з дзецьмі да 18 гадоў, 21% — гэта дамашнія гаспадаркі без дзяцей, 14,1% — дамашнія гаспадаркі, якія складаюцца з аднаго чалавека.

Спажывецкія расходы ў сярэднім на дамашнюю гаспадарку склалі 3 млн. 176,6 тыс. рублёў у месяц.

У структуры спажывецкіх расходаў дамашніх гаспадарак доля расходаў на харчаванне склала 45,3%, на куплю алкагольных напояў — 2,6%, на куплю нехарчовых тавараў — 35%, на аплату паслуг — 17,1%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?