«Віцязь» (Чэхаў, Расія) выйграў міжнародны хакейны турнір памяці беларускага хакеіста Руслана Салея, які завяршыўся сёння на «Мінск-Арэне».

У заключным матчы «Віцязь» выйграў у мінскага «Дынама» з лікам 3:1 (3:1, 0:0, 0:0).

У першы дзень турніру, 24 жніўня, чэмпіён Беларусі жлобінскі «Металург» перамог «Дынама» з лікам 3:2, у суботу «Віцязь» выйграў у «Металурга» 5:1.

Становішча каманд: «Віцязь» Чэхаў — 6 пунктаў, «Металург» Жлобін — 3, «Дынама» Мінск — 0.

Нагадаем, што перад самым пачаткам турніру выйшла кніга, прысвечаная Руслану Салею, які разам з хакейным клубам «Лакаматыў», загінуў у авіякатастрофе пад Яраслаўлем 7 верасня 2011 г.

Кнігу напісаў журналіст Сяргей Аляхновіч, што нечакана памёр 27 ліпеня. Прэзентацыя кнігі запланавана на пачатак верасня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?