Боні і Клайд па-беларуску
Трэцякласнік і другакласніца абакралі краму ў Гомельскай вобласці. Яны вынеслі тавару на 7 млн рублёў.
Вучань 3-га класа Забалацкай сярэдняй школы і вучаніца 2-га класа той жа школы ў ноч на 24 жніўня разбілі шыбу і праз праём у металічнай рашотцы праніклі ў краму ў вёсцы Ляскавічы. Дзеці вынеслі тавар і грошы на 7 млн рублёў
У міліцыю на наступны дзень звярнуўся старшыня Кастрычніцкага раённага спажывецкага таварыства.
У краме была прызначаная рэвізія, праваахоўнікі ўстанавілі, што сігналізацыя не спрацавала, бо была няспраўная.
Дзетак неўзабаве затрымалі і забралі ў іх скрадзенае. На ўліку ў міліцыі школьнікі не знаходзіліся.
БелТА
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ