Беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі вылучаны кандыдатам на прэмію Еўрапарламента «За свабоду думкі» імя Андрэя Сахарава.

З такой ініцыятывай выступіў польскі еўрадэпутат Яцэк Сарыюш-Вольскі, які прадстаўляе самую вялікую фракцыю Еўрапейскай народнай партыі.

Пакуль Алесь Бяляцкі — адзіны кандыдат, вылучаны на гэтую прэмію.

У 2004 годзе прэмію імя Сахарава атрымала Беларуская асацыяцыя журналістаў, у 2006 годзе — Аляксандр Мілінкевіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?