Новым вядучым культавай расійская дзіцячай тэлепраграмы «Спокойной ночи, малыши!» будзе спявак і кампазітар Дзмітрый Малікаў.

Мяркуецца, што ў новых выпусках будзе больш увагі надавацца музыцы. Ранейшыя вядучыя праграмы — акторка Ганна Міхалкова і былая «Міс Сусвет» Аксана Фёдарава працягнуць весці перадачу.

Тэлеперадача «Спокойной ночи, малыши!» выходзіць у эфір з 1 верасня 1964 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?