Улада1414

Кандыдат запісаў тэлезварот у майцы «За Беларусь без Лукашэнкі»

Цяпер думаюць, ці пускаць зварот у эфір.

У Гомелі кандыдат у дэпутаты палаты прадстаўнікоў у Навабеліцкай выбарчай акрузе № 36, сябра Аб’яднанай грамадзянкай партыі Уладзімір Няпомняшчых прыйшоў у мясцовае тэлерадыёаб’яднанне запісваць свой відэазварот да выбарцаў у футболцы з надпісам «За Беларусь без Лукашэнкі».

«Я, відаць, крыху шакаваў іх сваёй майкай, таму што да пачатку запісу прыйшла намесніца дырэктара, як я потым даведаўся, і ветліва прапанавала мне на ўсялякі выпадак пераапрануцца, бо ў гэтай майцы мяне могуць не прапусціць у эфір.
Але я адмовіўся мяняць вопратку», — паведаміў кандыдат.

Намесніца дырэктара папярэдзіла яго, што будзе кансультавацца з акруговай камісіяй — пускаць у эфір запісаны відэазварот з такім надпісам на майцы кандыдата ці не.

Няпомняшчых мае на гэты конт сваё меркаванне: «Я адмыслова апрануўся, каб быць пазнавальным.

Калі я звычайна прачытаю, то мяне праз пяць хвілінаў ніхто не ўспомніць і не пазнае. А калі я ў гэтай майцы пакажуся, то запомняць і пазнаюць.
Тым больш, што мяне ў горадзе шмат хто ведае, вітаецца, дзякуе, што я такі ёсць — ціснуць руку, просяць сфатаграфавацца. Гэта ў цяперашняй выбарчай кампаніі, можна сказаць, мой брэнд, мая фішка, мая пазнавальнасць».

У сваім телезвароце кандыдат Няпомняшчых нагадаў гараджанам: «Выбараў у краіне няма, людзей ў парламент прызначаюць. Таму Аб’яднаная грамадзянская партыя, канкрэтна — у маёй асобе, і нагадвае: выбараў няма, вас усё адно падмануць!

У Палату прадстаўнікоў прызначаны 110 чалавек, і гэтых людзей ужо зараз можна смела назваць пайменна. Апрача таго, не выкананыя ўладай нашы ўмовы — вызваленне і поўная рэабілітацыя ўсіх палітзняволеных, уключэнне нашых прадстаўнікоў ва ўчастковыя выбарчыя камісіі».

Паводле слоў Няпомняшчага, з улікам згаданага ён і збіраецца да пачатку датэрміновага галасавання адмовіцца ад кандыдацтва.

Каментары14

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе1

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска абурылася коштам лісічак у 55 рублёў за кілаграм3

Сярэдні заробак «бруднымі» складае 911 даляраў4

Адначасова дзве аварыі пад Мінскам, пацярпелі некалькі чалавек. Людзі кажуць пра зачараваны ўчастак трасы

«Пакуль не чуў, каб беларусаў дэпартавалі». Амерыканскі адвакат пра міграцыйную палітыку ЗША пры Трампе2

Купалаўскі тэатр прапаноўвае новую паслугу: цяпер там можна пабрацца шлюбам13

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Грузіі, асудзілі па чатырох палітычных артыкулах10

У Амурскай вобласці Расіі разбіўся самалёт з 49 чалавекамі на борце

Два малыя браты атрымалі моцныя апёкі пры распальванні лазні

Ходзіць легенда, што Озі Осбарн адкусіў галаву жывому кажану. А што ж адбылося насамрэч?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе1

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць