Віктар Піліпец вызвалены ад пасады старшыні Гомельскага гарадскога выканаўчага камітэта ў сувязі з пераходам на іншую працу.
Адпаведнае распараджэнне падпісаў 27 жніўня старшыня Гомельскага аблвыканкама Уладзімір Дворнік, паведамляе афіцыйны сайт Гомельскага гарвыканкама.

Нагадаем, 6 жніўня беларускі партал Tut.by паведаміў пра арышт Віктара Піліпца са спасылкай на крыніцу ў Гомельскім гарвыканкаме. Выказваліся меркаванні, што затрыманне чыноўніка магло быць звязанае з нядаўнім арыштам Камітэтам дзяржбяспекі службовых асоб упраўлення капітальнага будаўніцтва (УКБ) Гомельскага гарвыканкама. Чыноўнікі падазраюцца ў перавышэнні службовых паўнамоцтваў — у тым, што размяркоўвалі кватэры па заніжаных цэнах сваім сваякам і калегам.

Аднак пазней гарадскія ўлады абверглі інфармацыю пра затрыманне, заявіўшы, што Піліпец пачынае выкананне сваіх абавязкаў 7 жніўня пасля завяршэння працоўнага адпачынку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?