Пракуроры яшчэ ня вырашылі, ці задаволяць просьбу Беларусі аб прававой дапамозе ў расьсьледаваньні інцыдэнту з парушэньнем паветранай мяжы, паведамляе літоўскі інтэрнэт-рэсурс delfi са спасылкай на агенцтва BNS.

«Пракуроры рашэньне яшчэ не прынялі», — заявіла BNS прадстаўнік Генпракуратуры Рута Дзірсене.

Яна сказала таксама, што ня можа прагназаваць, калі такое рашэньне будзе прынятае.

Генпракуратура атрымала зварот Беларусі 9 жніўня.

Літоўская Служба аховы дзяржаўнай мяжы некалькі тыдняў таму пачала расьсьледаваньне незаконнага перасячэньня мяжы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?