Днямі аб’ект наведаў прэм’ер-міністр Міхаіл Мясніковіч, які раней неаднаразова крытыкаваў будаўнікоў за марудныя тэмпы работ. Размова пра тэрміны зайшла і гэтым разам. Пастаўленая задача да 7 верасня прывесці ў парадак галоўны ўваход тэатра, завяршыць рамонт тратуара, а да 25 верасня — скончыць працы на фасаднай частцы. У цэлым жа, як паведамляе прэс-служба Саўміна, асноўныя будаўнічыя і аздобныя работы па вонкавым контуры будынка павінныя быць завершаныя да 1 кастрычніка, пасля чаго неабходна прыступіць да ўнутранага аздаблення.

«Будзе пабудаваны фактычна новы тэатр з высокім узроўнем архітэктурна-мастацкага рашэння, і створаныя ўмовы для творчай працы калектыву і камфортныя ўмовы для наведнікаў, як гэтага патрабуе прэзідэнт Рэспублікі Беларусь», — прыводзіць прэс-служба словы Мясніковіча.

Рэканструкцыя тэатра пачалася ў 2010 годзе. Падчас работ будынак практычна цалкам перарабілі: далі расколіны і былі дэмантаваныя аўтэнтычныя сцены XIX стагоддзя. Паводле задумы архітэктараў, пасля рэканструкцыі будынак набудзе свой першапачатковы выгляд, інтэр’еры будуць аднаўляць атмасферу XIX стагоддзя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?