Сталічны праспект Дзяржынскага, які плаўна пераходзіць у трасу Мінск—Брэст, доўгі час заставаўся забудаваны малапавярховым прыватным сектарам. На думку гарадскіх уладаў, дарагая зямля прастойвала, таму яе прапанавалі інвестарам, выселіўшы ранейшых жыхароў. Некаторыя гаспадары збіраюцца змагацца за сваё жыллё да апошняга, але праспект ужо не пазнаць — паўсюль вядзецца будаўніцтва высачэзных жылых дамоў, офісных і забаўляльных цэнтраў. Хоць цалкам дарога адкрыецца толькі праз некалькі гадоў, калі на выездзе з горада будзе адкрытая станцыя метро «Малінаўка».

Бізнэс-цэнтр «Лект»

Бізнэс-цэнтр «Лект»

Гатэль «Марыёт». Фота Onliner.by

Гатэль «Марыёт». Фота Onliner.by

«Калізей» экс-дэпутата Ваганава. Фота Realt.onliner.by

«Калізей» экс-дэпутата Ваганава. Фота Realt.onliner.by

Жылы комплекс «Маскоўскі». Фота Realt.by

Жылы комплекс «Маскоўскі». Фота Realt.by

Студэнцкая вёска. Фота Prof-Press.by

Студэнцкая вёска. Фота Prof-Press.by

Забаўляльны цэнтр «Тытан» з ЗАГСам

Забаўляльны цэнтр «Тытан» з ЗАГСам

Мікрараён «Брылевічы-2»

Мікрараён «Брылевічы-2»

Офісны цэнтр з аўтасалонам Opel.

Офісны цэнтр з аўтасалонам Opel.

1. Тры станцыі метро

Галоўны рухавік усяго будаўніцтва на праспекце — метро. «Пятроўшчына», «Міхалова» і «Грушаўка» звяжуць цэнтр Мінска са спальнымі раёнамі Паўднёвы Захад, Малінаўка і Брылевічы. Дарэчы, гэта аўтаматычна павялічыць кошт тамтэйшай нерухомасці.

Будаўнікі абяцалі паспець адкрыць метро ў пачатку верасня, аднак цяпер на гэты месяц плануецца толькі выпрабавальны запуск. А пасажыраў станцыі прымуць, імаверна, у лістападзе.

2. Бізнэс-цэнтр «Лект»

Адно з самых канфліктных будаўніцтваў сталіцы вядзецца проста за будынкам адміністрацыі Маскоўскага раёна. Бізнэсмэн Андрэй Балабін, які валодае крамамі бытавой тэхнікі «Пяты элемент», будуе тут 16-павярховы офісны будынак. Такое суседства прыйшлося недаспадобы мясцовым жыхарам. Яны сабралі больш за паўтысячы подпісаў супраць будаўніцтва, у выніку інвестар быў вымушаны адмовіцца ад будаўніцтва паркінга на 600 машынаў. Вось толькі экалогіі гэта дапаможа слаба — праз некалькі гадоў каля бізнэс-цэнтра пачнецца будаўніцтва першага транспартнага кола.

3. Гатэль «Марыёт»

Пляцоўка, раней выдзеленая пад офісны цэнтр, у выніку дасталася гатэлю расійскай кампаніі «Маспрамбуд». Яе асноўным акцыянерам з’яўляецца алігарх Міхаіл Гуцэрыеў, капітал якога перавышае $6 мільярдаў. Абслугоўваць чатырохзоркавую гасцініцу будзе найбуйнейшы гатэльны аператар свету «Марыёт». 11-павярховы будынак разлічаны на 264 нумары. Мяркуецца, што будаўнічыя працы скончацца да Чэмпіянату свету па хакеі 2014 года. Кошт праекта ацэньваецца ў $50 мільёнаў.

4. «Калізей» экс-дэпутата Ваганава

Супольнаму беларуска-брытанскаму прадпрыемству «Лада-Гарант» на чале з экс-дэпутатам Аляксеем Ваганавым даручылі забудоўваць квартал «Новая Грушаўка», які адным з бакоў выходзіць на праспект Дзяржынскага. Раней тут быў прыватны сектар.

Прадстаўнічы жылы дом «Калізей» амаль на паўтысячы кватэраў вокнамі якраз выходзіць на нядаўна адкрытую трохузроўневую развязку, таму пра цішыню і свежае паветра жыхарам можна забыцца. Дом мае быць здадзены да канца года, але апошнім часам працы на ім спыніліся.

5. Жылы комплекс «Маскоўскі»

«Маскоўскі» быў адным з першых прыкладаў выдзялення інвестарам цэлага квартала пасярод Мінска. «Маскоўская інвестыцыйная бу-даўнічая кампанія», інтарэсы ў якой мелі былы мэр Масквы Юрый Лужкоў і ягоная жонка мільярдэрка Алена Батурына, была заснаваная яшчэ шэсць гадоў таму. У планах было будаўніцтва сямі жылых дамоў. Аднак імпэт ва ўзвядзенні 25-павярховых слупкоў згас, як толькі высокая маскоўская сям’я трапіла ў Расіі ў няміласць. На дадзены момант дабудаваныя толькі два дамы, на падыходзе і трэці.

6. Студэнцкая вёска

Гучны сацыяльны праект пачаў рэалізоўвацца чатыры гады таму. Тады ён каштаваў каля $300 мільёнаў! З васьмі запланаваных студэнцкіх інтэрнатаў пакуль што адкрытыя толькі тры, яшчэ два мяркуецца здаць да пачатку верасня. Дарэчы, мінскія ўлады здолелі пралабіраваць рашэнне, згодна з якім фінансаванне будаўніцтва вялося не толькі з гарадскога бюджэту, але і за кошт усіх абласцей краіны.

7. Забаўляльны цэнтр «Тытан» з ЗАГСам

У комплекс «Тытан» ужо ўваходзяць гандлёвы цэтр, начны клуб, боўлінг, рэстаран, дзіцячы лабірынт, 5D-кінатэатр і пляцоўка для лазерных баёў. Аднак бізнэсмэн Віталь Сініцкі, уладальнік кампаніі «Сігмаполюс», збіраецца пашырыць яго, дадаўшы офісныя вежы. Апроч таго, на тэрыторыю «Тытана» пераедзе ЗАГС Маскоўскага раёна, вызваліўшы для райвыканкама нятанныя памяшканні каля плошчы Незалежнасці.

Што яшчэ?

8. Офісны цэнтр з аўтасалонам Opel.

9. Жылы дом на месцы баракаў пабудуе кампанія «Стар РМ», нібыта на грошы загадкавага англійскага інвестара.

10. Трэцяя чарга гандлёвага цэнтра «Глоба».

11. Лядовая пляцоўка Юрыя Чыжа каля студэнцкай вёскі.

12. Мікрараён «Брылевічы-2» забудоўвае беларуская кампанія «Арэса-Сэрвіс» на чале з Сяргеем Карэнькам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?