Віцэ-прэзідэнт «Мілана» Адрыяна Галіяні паведаміў, што «Мілан» адмовіўся ад набыцця бразільца Кака.
«Росанеры» спрабавалі дамовіцца з мадрыдскім «Рэалам» наконт арэнды паўабаронцы на наступны сезон, аднак клубы так і не здолелі дамовіцца пра суму пераходу.
«Трансфер Кака не адбудзецца з-за фінансавых пытанняў, -- перадае словы Галіяні Football Italia. -- Перамовы падышлі да канца. Гэты трансфер быў бы занадта рызыкоўным».
30-гадовы бразілец выступаў у «Мілане» з 2003 па 2009 год.