У новым навучальным годзе ў Беларусі на 30% узрасце плата за карыстанне школьнымі падручнікамі. Пра гэта паведаміў намеснік міністра адукацыі Васіль Будкевіч 28 жніўня на
Паводле яго слоў, мінімальная плата за карыстанне падручнікамі і навучальнымі дапаможнікамі ў 2012/ 2013 навучальным годзе складзе 14 тыс. 480 рублёў (для пятага класа), максімальная — 52 тыс. 790 рублей (для дзявятага).
Як паведаміў намеснік міністра, да 1 верасня выдадзена 142 найменні падручнікаў і навучальных дапаможнікаў. На гэтыя мэты ў бюджэце прадугледжана каля 70 млрд. рублёў.
Паводле слоў Будкевіча, дагэтуль актуальнае пытанне аб павышэнні якасці навучальнай літаратуры. Маніторынг якасці падручнікаў арганізаваны на сайце Нацыянальнага інстытута адукацыі.
0
0
0
0
0
0