Кіраўнік Нацыянальнага банка Беларусі Надзея Ермакова ўвайшла ў дзясятку найгоршых кіраўнікоў цэнтрабанкаў у рэйтынгу, які апублікавала міжнародная арганізацыя Global Finance.

Працу кіраўнікоў цэнтрабанкаў па ўсім свеце Global Finance ацаніла, выставіўшы кожнаму з іх сваю ўласную ацэнку ў катэгорыі ад, А (адпавядае найвышэйшаму балу, «пяцёрцы») да D («двойка»). Ацэнкі атрымалі кіраўнікі 50 цэнтрабанкаў.

Топ-10 найгоршых кіраўнікоў цэнтрабанкаў, паводле версіі Global Finance, узначаліла Мерседэс Марка дэль Понт (Аргенціна) з ацэнкай D. Затым ідуць кіраўнікі цэнтрабанкаў Эквадора (D), Японіі (С-), Індыі-C, Венгрыі-C, Паўднёвай Карэі-C, Беларусі-C, ПАР-C, В’етнама-C; і Лівана-C.

Найлепшымі прызнаны кіраўнікі цэнтрабанкаў Канады, Аўстраліі, Ізраіля, Малайзіі, Філіпін, Тайваня, Мексікі, Чылі, Расіі і Нігерыі.

Галоўнымі крытэрыямі, згодна з якімі Global Finance ацэньвала дзейнасць кіраўнікоў цэнтрабанкаў, сталі ўменне кантраляваць узровень інфляцыі, выконваць эканамічныя задачы і максімальна эфектыўна кіраваць працэнтнымі стаўкамі.

«Мы маем справу з адным з самых цяжкіх перыядаў у гісторыі, так што кіраўнікі цэнтральных банкаў ацэньваліся паводле самых жорсткіх крытэрыяў», — адзначаецца ў заяве арганізацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?