Народны артыст Беларусi Iгар Лучанок правядзе вечар 10 красавiка за раялем на сцэне вялiкай залы Палаца Рэспублiкi.
Як паведамiў галоўны дырыжор Прэзiдэнцкага аркестра Рэспублiкi Беларусь Вiктар Бабарыкiн, у канцэрце прымуць удзел многiя вядомыя беларускiя артысты i калектывы, а таксама народны артыст СССР Iосiф Кабзон. Беларускiя выканаўцы будуць спяваць у суправаджэннi Прэзiдэнцкага аркестра. Канцэрт пад назвай «И пока на земле существует любовь…» прадставiць «новае — добра забытае старое».