У скверы на плошчы 17 верасня ў Глыбокім пачалі ўсталёўваць бюсты знакамітых землякоў.
На дадзены момант там з'явіліся бюсты фундатара глыбоцкіх храмаў Іосіфа Корсака, прэм’ера Беларускай Народнай Рэспублікі Вацлава Ластоўскага, заснавальніка беларускага тэатра Ігната Буйніцкага, мастака Язэпа Драздовіча.

Пазней усталююць бюсты адраджэнцу іўрыта Эліязэра Бен-Ягуды, паэта Алеся Дубровіча, авіяканструктара Паўла Сухога і генерала Пятра Казлова.

Афіцыйнае адкрыццё алеі адбудзецца на Дзень беларускага пісьменства ў нядзелю.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?