У мінулыя выхадныя дні на дарогах Беларусі адбыліся 63 ДТЗ з пацярпелымі, у якіх 11 чалавек загінулі і 63 — атрымалі цялесныя пашкоджанні рознай ступені цяжкасці. Траўмаваныя дзевяць дзяцей. Два дарожна‑транспартныя здарэнні адбыліся па віне нецвярозых вадзіцеляў. Зарэгістраваны 452 ДТЗ з матэрыяльным уронам. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні Дзяржаўтаінспекцыі МУС.

Так, 8 красавіка ў Барысаве (Мінская вобласць) 16‑гадовы вучань 10‑га класа, кіруючы без вадзіцельскага пасведчання аўтамабілем «Міцубісі», што належыць бацьку, выехаў за межы праезнай часткі і ўдарыўся ў апору лініі электраперадачы. У выніку 15‑гадовы вучань 9‑га класа, які ехаў з ім, загінуў. Вадзіцель з месца злачынства з’ехаў, але быў затрыманы супрацоўнікамі ДАІ.

У гэты ж дзень у Слуцку (Мінская вобласць) 21‑гадовы вадзіцель, студэнт Магілёўскага дзяржаўнага універсітэта, кіруючы аўтамабілем «Хонда», з’ехаў у кювет і перакуліўся. У выніку 22‑гадовы пасажыр загінуў, а 16‑гадовая вучаніца 11‑га класа, якая таксама ехала ў гэтым аўтамабілі, была змешчана ў бальніцу, дзе праз дзве гадзіны пасля аварыі памерла.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?