Талін, ілюстрацыйнае фота.
Сярэдні месячны брута-заробак у другім квартале 2012 г. складаў у Эстоніі 900 еўра, што на 5% больш, чым у тым жа перыядзе мінулага года,зазначае Дэпартамент статыстыкі.
У параўнанні з папярэднімі двума кварталамі рост зарплаты запаволіўся. Рэальны заробак , які вылiчваецца з уплывам індэкса спажывецкіх коштаў і паказвае на рэальную пакупніцкую здольнасць, вырас у другім квартале на 1,1%.
Сярэдні пагадзінны брута-заробак у другім квартале 2012 года склаў 5,28 еўра.
Сярэднямесячны заробак у Эстоніі складаў у красавіку 874 еўра, у траўні -- 878, і ў чэрвені -- 948 еўра.
Падаходны падатак складае ў Эстоніі 21%, таму заробак чыстымі ў такім выпадку складзе 760 еўра.
Што да Беларусі, то паводле Нацыянальнага статыстычнага камітэта намінальная налічаная сярэднямесячная зарплата ("бруднымі") па краіне ў студзені—чэрвені склала 3 млн 262,6 тыс. рублёў (311 еўра), у тым ліку ў чэрвені — 3 млн 752,1 тыс. рублёў (прыкладна 355 еўра паводле сённяшняга курсу).