30 жніўня Цэнтрвыбаркам не задаволіў скаргу на адмову ў рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоўўрача-псіхатэрапеўта Аляксея Хадоркіна, які вылучаўся па Грушаўскай выбарчай акрузе № 97.
Паводле слоў прадстаўніка Цэнтрвыбаркама, адмова ў рэгістрацыі абумоўлена памылкамі пры запаўненні падпісных лістоў, у якіх адсутнічалі розныя звесткі выбаршчыкаў. Старшыня акруговай камісіі паведаміла: Хадоркіным «да такой ступені агідныя лісты былі пададзены, што было сорамна». «Плакаць трэба было, калі іх убачылі. На сапраўднасць подпісаў выбаршчыкаў мы нават не глядзелі, там і так было дастаткова памылак», — сказала член ЦВК, дадаўшы, што Хадоркін камісію «нават слухаць не стаў».
Сам Хадоркін на пасяджэнне Цэнтрвыбаркама не з’явіўся.
0
0
0
0
0
0