Летнія вакацыі з 1 чэрвеня да 1 верасня замацаваны ў Кодэксе аб адукацыі, і ніхто не мае права яго парушаць, заявіў сёння журналістам старшыня пастаяннай камісіі палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе Уладзімір Здановіч.

«Летнія вакацыі ў нас замацаваны ў кодэксе вельмі выразна. Навучальны год з 1 верасня па 31 мая.
Ніхто не мае права парушаць кодэкс. Нават калі хтосьці паспрабуе, гэта будзе вельмі доўгая працэдура наперадзе», — сказаў дэпутат.

Ён дадаў, што раней былі прапановы ўнесці ў заканадаўства норму, па якой чэрвень — навучальны, а не канікулярны месяц.

«Скажу шчыра як прафесійны педагог [дырэктар гімназіі], як толькі вясновае сонца свеціць у акно, пра вучобу можна паціху забываць, бо дзеці глядзяць у гэтае акно і мараць, як бы сысці», — адзначыў дэпутат.

Уладзімір Здановіч таксама лічыць, што скарачэнне канікул можа адбіцца на аздараўленні. Летнікі ўжо не прымуць такой колькасці дзяцей. Акрамя таго, у школ застанецца менш часу на рамонт, паведамляе БелТА.

Пра магчымасць павелічэння навучальнага года або колькасці ўрокаў у школах заявіў у мінулую пятніцу міністр адукацыі Сяргей Маскевіч падчас педагагічнай канферэнцыі «Прафесіяналізм і грамадзянскасць — аснова стабільнасці і ўстойлівага развіцця сталіцы».

Паводле яго слоў, у ведамстве абмяркоўваюцца варыянты павелічэння навучальнага года, каб за кошт новых гадзін дапоўніць адукацыйны працэс ўрокамі фізікі, матэматыкі, іншых прадметаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0