Намеснік старшыні пастаяннай камісіі палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і СМІ Анатоль Глаз 30 жніўня на прэс-канферэнцыі ў Мінску выказаў меркаванне, што ў Беларусі трэба скасаваць гімназіі і агульнаадукацыйныя ліцэі.

Паводле яго слоў, сёння гэтыя ўстановы адукацыі «ўвайшлі ў моду». На навучанне гімназіста вылучаецца на 35% больш сродкаў, чым на школьніка, аднак вынікі гімназій на алімпіядах ніжэй чаканых.
Акрамя таго, існаванне гімназій і агульнаадукацыйных ліцэяў стварае «рэзкае расслаенне» ўзроўню агульнай сярэдняй адукацыі ў краіне: у гэтых установах канцэнтруюцца лепшыя вучні і настаўнікі. «Гэта значыць, мы ідзем па шляху «захаднізацыі «школы, рэзкага расслаення, палярызацыі, а з гледзішча палітыкі нашай дзяржавы гэта няправільна.
Мы павінны прапаведаваць прынцыпы савецкай школы», — сказаў Глаз.

Ён таксама лічыць недапушчальным правядзенне экзаменаў у гімназіі для выпускнікоў чацвёртых класаў. Арганізм у дзяцей яшчэ не сфармаваны, і экзамены для іх — залішняя нагрузка.

Старшыня пастаяннай камісіі палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе Уладзімір Здановіч заявіў, што зараз у гімназіі «пачала перамяшчацца праблема карупцыі»: кожны бацька спрабуе туды аддаць сваё дзіця, нават з іншага мікрараёна. Як вынік, у гімназіі сталі прымаць дзяцей з досыць пасрэднымі здольнасцямі і нават з адсутнасцю жадання вучыцца.

«Калі ўжо ствараць ідэальна роўныя ўмовы для дзяцей у Беларусі, то ад гімназій трэба адмовіцца, — лічыць Здановіч.
— А калі падбіраецца чалавек 10–15, якія жадаюць навучацца на больш высокім узроўні, і ёсць настаўнікі, якія могуць працаваць на гэтым узроўні, стварайце ўнутры школы гімназічныя класы.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?