Значная частка жыхароў Баранавіч не змагла ўбачыць 29 жніўня перадвыбарныя выступы сваіх кандыдатаў, паведамляе Intex-press. Як мінімум адзін з пяці кабельных аператараў горада ў гэты час трансляваў вяшчанне не брэсцкай, а гродзенскай студыі тэлебачання, і, адпаведна, перадвыбарчыя праграмы кандыдатаў суседняга рэгіёну.

Разабрацца ў тэхнічных нюансах, чаму такое адбылося, няпроста. Але сутнасць, як растлумачылі службе тэхнічнага забеспячэння вяшчання ТРК «Брэст», зводзіцца да наступнага: частка кабельных аператараў горада апынуліся настроенымі на Слонімскую вышку, сігнал якой больш якасны за мясцовую.

«Груба кажучы, ёсць паняцце зоны распаўсюджвання сігналаў вышкі, і ёсць геаграфія расстаноўкі вышак, якая не заўсёды супадае з межамі раёнаў. Таму часцяком раёны, якія мяжуюць з Гродзенскай вобласцю, прымаюць сігнал са Слонімскай вышкі», — дадалі ў тэхнічнай службе Брэсцкай тэлерадыёкампаніі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?