«Баварыя» прыедзе ў Мінск 2 кастрычніка
А стартуем 19 верасня матчам з «Лілем» у гасцях. Стаў вядомы расклад матчаў БАТЭ у Лізе чэмпіёнаў.
Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт UEFA. Нагадаем, што барысаўскі клуб трапіў у Лізе чэмпіёнаў у групу разам з «Баварыяй», «Валенсіяй» і «Лілем».
Такім чынам БАТЭ стартуе гасцявым матчам з «Лілем» 19 верасня. З «Баварыяй» БАТЭ ў Мінску згуляе 2 кастрычніка.
23 кастрычніка матч у Мінску з «Валенсіяй», 20 лістапада — «Ліль»
Стаў вядомы дакладны каляндар гульняў групавога раўнда Лігі чэмпіёнаў УЕФА-2012/13. Прыводзім расклад матчаў у квартэце «F», дзе выступаюць беларускі БАТЭ, нямецкая «Баварыя», іспанская «Валенсія» і французскі «Ліль».
Поўны каляндар
1-ы тур. 19 верасня (серада). Ліль — БАТЭ, Баварыя — Валенсія.
2-ы тур. 2 кастрычніка (аўторак). БАТЭ — Баварыя, Валенсія — Ліль.
3-ы тур. 23 кастрычніка (аўторак). БАТЭ — Валенсія, Ліль — Баварыя.
4-ы тур. 7 лістапада (серада). Валенсія — БАТЭ, Баварыя — Ліль.
5-ы тур. 20 лістапада (аўторак). БАТЭ — Ліль, Валенсія — Баварыя.
6-ы тур. 5 снежня (серада). Баварыя — БАТЭ, Ліль — Валенсія.
nn.by
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ