Былы пасол Літвы ў Беларусі Эдмінас Багдонас узначаліў дэпартамент палітыкі Усходняга суседства Міністэрства замежных спраў Літвы.

У якасці кіраўніка дэпартамента ён узяў удзел у дыскусіі, што прайшла ў літоўскім МЗС 29 жніўня ў межах ініцыятывы ЕС «Еўрапейскі дыялог аб мадэрнізацыі з Беларуссю» з удзелам беларускіх студэнтаў.

Пасольствам Літвы ў Беларусі Багдонас кіраваў больш як сем гадоў, з лютага 2007 года па ліпень 2012-га. Яго пераемнікам на гэтай пасадзе стаў былы міністр абароны Літвы Лінас Лінкявічус, які пачаў выконваць свае абавязкі 24 ліпеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?