Рашэнне апазіцыйных партый аб зняцці сваіх кандыдатаў з выбараў не акажа асаблівага ўплыву на ход выбарчай кампаніі.Пра гэта заявіла 30 жніўня журналістам старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.
Нагадаем, аб намеры зняць сваіх кандыдатаў у дэпутаты з выбараў заяўлялі Аб’яднаная грамадзянская партыя і Партыя БНФ.
«Наўрад ці да месца казаць, што яны зменяць раскладку, — сказала Ярмошына.— На выбарах хутчэй да месца гаварыць пра канкурэнцыю паміж кандыдатамі, якія прадстаўляюць уладу, і нейкімі незалежнымі кандыдатамі».
На яе думку, кандыдаты, якія прадстаўляюць апазіцыйныя партыі, не змогуць істотна паўплываць на рашэнне выбаршчыкаў. «Прынамсі, гэта так, калі верыць звесткам тых сацыялагічных даследаванняў, якія ў нас маюцца», — сказала Ярмошына.
0
0
0
0
0
0