Сама меней на працягу найбліжэйшых 10 месяцаў Рымантас Грыгас працягне трэніраваць жаночую зборную Беларусі па баскетболе.
Аб гэтым паведаміў журналістам 30 жніўня пасля сустрэчы з літоўскім спецыялістам старшыня Беларускай федэрацыі баскетбола Віктар Камянкоў.

У ходзе сустрэчы былі абмеркаваныя вынікі працы ў рамках кваліфікацыйнай стадыі чэмпіянату Еўропы, якая была высока ацэнена. Грыгас выказаў упэўненасць, што каманда паспяхова падрыхтуецца да фіналу еўрапейскага першынства і годна рэпрэзентуе на ім Беларусь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?