Падазраваны ў здзяйсненні распусных дзеянняў у дачыненні да дзвюх дзяўчынак затрыманы (абноўлена ў 17.37)
Супрацоўнікі Партызанскага РУУС некалькі хвілін таму затрымалі падазраванага ў здзяйсненні распусных дзеянняў у дачыненні да дзвюх дзяўчынак, паведамляе сайт мінскай міліцыі
Зараз з затрыманым праводзяцца першасныя следчыя дзеянні, таксама будуць праведзены адпаведныя экспертызы.
***
Міліцыя раней звярталася па дапамогу да грамадзян з нагоды апазнання чалавека або інтэр'еру, адлюстраваных на здымках фотаапарата меркаванага злачынцы.
У міліцыю патэлефанавалі некалькі чалавек, якія апазналі на фота маладога чалавека.Дадзеная інфармацыя паспрыяла высвятленню яго асобы.
Кіраўніцтва Партызанскага РУУС выказвае падзяку ўсім, хто аказаў садзейнічанне міліцыі.
28 жніўня з 14.00 да 14.30 у лясным масіве ў раёне вуліцы Карвата, 22 (Сцяпянка), невядомы ўчыніў дзеянні сексуальнага характару да дзяўчынак сямі і васьмі гадоў.
Мужчына пазнаёміўся з дзяўчынкамі за некалькі дзён да гэтага і пачаставаў іх прысмакамі. Пасля знаёмства ён сустракаў дзяцей кожны дзень, даваў грошы на куплю расфарбовак і ласункаў. Увайшоўшы ў давер, у мінулы аўторак, прыдумаўшы зручную прычыну, мужчына заманіў дзяўчынак у лясны масіў і паспрабаваў учыніць над імі распусныя дзеянні. Усё гэта зламыснік здымаў на фотакамеру. У гэты момант з'явіўся прахожы, які, убачыўшы, што адбываецца, кінуўся да гвалтаўніка. Той пабег. Дагнаць яго прахожы не здолеў.
Камера захавала некалькі здымкаў, на адным з якіх выяўлены малады чалавек, на двух іншых — фрагменты інтэр'еру памяшкання. Гэтыя здымкі і былі размешчаны на сайце ГУУС Мінгарвыканкама.Непадалёк ад месца здарэння знойдзены фотаапарат, які згубіў уцякач.