У Бабруйску на тэрыторыі старой крэпасці здарыўся пажар.

Як паведаміла прэс-служба МНС, 30 жніўня прыблізна ў 15.30 ад прахожага паступіла паведамленне аб пажары ў будынку крэпасці па вуліцы Карбышава.

У 15.34 ратавальнікі назіралі адкрытае гарэнне даху будынка, які ўваходзіць у склад мемарыяльнага комплексу «Бабруйская крэпасць» 1752 года пабудовы і з’яўляецца помнікам архітэктуры рэспубліканскага значэння.

Да 2004 года ў будынку знаходзілася гаўптвахта. З 2004 года будынак не эксплуатуецца.

Работнікі МНС пачалі тушыць пажар у 15.47 і ў 16.01 ліквідавалі яго. Агнём пашкоджана 200 кв. м даху.

Як мяркуецца, прычына пажару — неасцярожнае абыходжанне з агнём, вінаваты ўстанаўліваецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?