Арменія перарывае дыпламатычныя адносіны і афіцыйныя кантакты з Венгрыяй. Гэта рашэнне было прынята на надзвычайным пасяджэнні Рады Бяспекі Арменіі ў сувязі з экстрадыцыяй азербайджанскага афіцэра Раміля Сафарава, які засек сякерай армянскага ваеннага Гургена Маргарана ў Будапешце ў 2004 годзе.

Па вяртанні на радзіму Сафараў быў памілаваны прэзідэнтам Азербайджана, што выклікала надзвычай негатыўную рэакцыю Ерэвана.

Прэзідэнт Арменіі Серж Саркісян заявіў, што «ўлады Венгрыі ўступілі ў здзелку з уладамі Азербайджана», фактычна апраўдаўшы «забойства на глебе этнічнай непрыязнасці».

Раміль Сафараў забіў Гургена Маргарана ў лютым 2004 года пры праходжанні курсаў англійскай мовы ў Будапешце. Пасля ён быў асуджаны на пажыццёвае зняволенне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?