Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін запатрабаваў ад кіраўнікоў расійскай абароннай галіны працаваць з большай эфектыўнасцю і здзейсніць прарыў у мадэрнізацыі, падобны таму, які быў дасягнуты ў сталінскія часы.

«Па сутнасці, трэба зрабіць такі ж магутны, комплексны прарыў у мадэрнізацыі абаронных галін, як і ў трыццатыя гады мінулага стагоддзя», — заявіў Пуцін на пасяджэнні Савета бяспекі Расіі.

Па словах Пуціна, аб’ём укладанняў у дзяржаўную праграму ўзбраенняў на бліжэйшыя дзесяць гадоў перавысіць 700 млрд даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?