18-гадовы беларускі плывец Ігар Бокій з асабістым рэкордам 55,50 секунды стаў чэмпіёнам Паралімпіяды ў Лондане на дыстанцыі 100 метраў батэрфляем. Другое месца ў расіяніна Рамана Дубавога (56,37), трэцяе — у аўстралійца Цімаці Анталфі (56,48).

Яшчэ адзін беларускі плывец, які выступаў у гэтым заплыве, чэмпіён Паралімпіяды-2008 Дзмітрый Салей заняў 5-е месца (58,47), паведамляе Прессбол.

Хана Кокрафт (Брытанія) выйграла 100 метраў на Паралімпіядзе.

Хана Кокрафт (Брытанія) выйграла 100 метраў на Паралімпіядзе.

Хана Кокрафт (Брытанія) выйграла 100 метраў на Паралімпіядзе.

Хана Кокрафт (Брытанія) выйграла 100 метраў на Паралімпіядзе.

XIV Летнія Паралімпійскія гульні праходзяць у Лондане з 29 жніўня па 9 верасня.
У іх бярэ ўдзел 4 200 спартоўцаў з 166 краін. Будзе разыграна 502 камплекты ўзнагарод у 20 відах спорту.

Беларусы выступяць у сямі відах: лёгкай атлетыцы (7 удзельнікаў), плаванні (6), акадэмічным веславанні (8), фехтаванні (5), дзюдо (2), веласпорце (2), паўэрліфтынгу (1).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?