Нацыянальны камітэт Аб’яднаных дэмакратычных сіл на сённяшнім пасяджэнні прыняў зварот да старшыні Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы Рэне ван дэр Ліндэна з просьбай ініцыяваць разгляд праекта «Малой Канстытуцыі» на Венецыянскай камісіі. Пра гэта БелаПАН паведаміла прэс‑сакратар Аб’яднанай грамадзянскай партыі Кацярына Ткачэнка.

Паводле яе слоў, адпаведныя дакументы Рэне ван дэр Ліндэну павінны перадаць жонка Аляксандра Казуліна Ірына Казуліна, а таксама лідэры дэмакратычных сіл Аляксандр Мілінкевіч і Анатоль Лябедзька. Яны запрошаны 17 красавіка на слуханні «Беларусь: стратэгіі для дэмакратызацыі», што пройдуць падчас веснавой сесіі ПАСЕ.

«Малая Канстытуцыя» — гэта праект Асноўнага закона Беларусі ў пераходны перыяд. Яна, паводле задумы стваральнікаў, павінна будзе дзейнічаць падчас змены ўлады ў Беларусі. Венецыянская камісія, афіцыйная назва якой Еўрапейская камісія за дэмакратыю праз права, праводзіць экспертызу розных юрыдычных дакументаў, выказвае па іх заўвагі і рэкамендацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?