Аўтар культавай кнігі «Чайка па імені Джонатан Лівінгстан», амерыканскі пісьменнік Рычард Бах кіраваў сваім аднаматорным самалётам і зачапіў лінію электраперадачы.
Няшчасны выпадак адбыўся на паўночным захадзе штата Вашынгтон. Баха знайшлі турысты, якія і выклікалі «хуткую».
У цяжкім стане пісьменніка перавезлі ў Медыцынскі цэнтр у Сіэтле.
Паліцыя вывучае прычыны і абставіны авіякатастрофы.
Рычард Бах — адзін з самых папулярных сучасных пісьменнікаў. Яго раманы «Чайка па імені Джонатан Лівінгстан», «Ілюзіі», «Адзіная» і «Мост праз вечнасць» сталі сусветнымі бэстсэлерамі. Ён жыў на архіпелагу